Сценарии праздников

04.02.2009

Сцэнарый тэатралізаванага канцэрта да дня незалежнасці і вызвалення беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў.

Рубрика: Концерты — Метки: — admin @ 00:47

Сцэна святочна ўпрыгожана.

Гучаць пазыўныя свята.

Выконваецца харэаграфічная кампазіцыя “Беларусь мая сінявокая”.

Пад фанаграму песні “Белавежская пушча” на сцэну выходзяць вядучыя.

Вяд: Покуль век нітку часу маўкліва прадзе,

Абрываць не збіраецца ў скрусе.

І смяецца,і плачацца,як нідзе,

У далонях маёй Беларусі.

Вяд: Хіба болей удзячны ёсць лёс,

Чым на гэтай зямлі нарадзіцца,

Што ўзышла з васількоў і бяроз,

Дзе твой молат,і серп,і крыніца.

Вяд: Ты араты,каваль і дазорца.

Ты бяссмертны і велічны ты.

Вяд: У гэтым краі,дзе вечнае сонца

І на ўсцяж – налітыя жыты.

Вяд: Вітаем Вас, шаноўнае спадарства!

Вяд: З Днём Незалежнасці і Днём вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў.

У выкананні народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” гучыць песня“РОДНЫ КРАЙ”.

На сцэну выходзіць дзяўчына ў вобразе “Беларусі”.

Беларусь: Я – Беларусь… Я – белая зямля…

Я - маці ўсіх дзяцей маіх.

І ўсіх гасцей , што прыдуць з добрым словам

На берагі маіх празрыстых рэк.

Нямнога ,пэўна , знойдзецца такіх ,

Што злом мяне ўспомняць.

У каралах арабін , ва ўборы ясным

З зялёнага атласу і ў сапфірах

Мае бязмежныя азёры і крыніцы.

Я – перад Вамі.Паглядзіце…Я….

Я – Беларусь !

У выкананні Веранікі Берднік гучыць песня “ВЕРУ І МАЛЮСЯ”. Адразу пасля гэтай кампазіцыі гучыць песня “ ГДЕ НАЙДУ Я СТРАНУ у выкананні М.Бондаравай і В.Зарамбоўскай. На сцэне дзяўчына ў вобразе “Беларусі”.

Беларусь : Краса маёй краіны роднай –

Свабодалюбны мой народ!

Супраць фашысцскай банды зборнай,

Ты мужна рушыў у паход.

І зазвинела грозна зброя

Па цёмных пушчах і лясах,

І сотні, тысячы герояў

Там нараджаліся ў баях

Героі мужнага народа,

Яны праслаўлены ў баях

І найвышэйшай нагародай

Цяпер увенчаны ў вяках

Слова - ветэранам . У выкананні хора ветэранаў гучыць песня “ СИДЯТ В ОБНИМКУ ВЕТЕРАНЫ”. На сцэну выходзіць хлопец з дзяўчынаю.

Хлопец: Суровы час.Мая Радзіма.

Гарыць у полымі вайны.

З паходнай кайстрай за плячыма

На зборны пункт ідуць сыны.

Дзяўчына : Яны надоўга пакідаюць

Свой родны дом , свой мілы кут ,

Усіх ,усіх ,каго кахаюць ,

Усё , усё , што люба тут.

Гучыць мелодыя песні “ Свяшчэнная вайна”. На яе фоне працягваецца дыялог. Хлопец надзявае пілотку.

Дзяўчына : Як цябе кахаць ,мой сокал ,

Як цябе кахаць?

Як праводзіць у шлях далёкі ,

І як сустракаць !

Хлопец : Пакахай , як цвет чарэшні ,

Сэрцам пакахай

Правядзі мяне ты з песняй ,

З песняй сустракай.

А калі мо ў ясны поўдзень

Не вярнуся зноў ,

З поля бітвы сцежку знойдзе

Вараны дамоў.

Хлопец сыходзіць ,махае рукой ,развітваючыся .Дзяўчына яму ў адказ махае касынкай.

Пад лірычную мелодыю на сцэну выходзіць жанчына у вобразе Маці.

Маці : Ой, на што ты сонца яснае ,

Усё сыходзіш , -

Не вітаешся !

Ой ,на што з вайны бязрадаснай ,

Мой сыночак не вяртаешся!

З злой бяды цябе я выручу

Прылячу арліцай быстраю ,

Адгукніся , мой ты сыначка ,

Мой , адзіны , мой маленячкі.

Белы свет нямілы ,

Знемаглася я,

Вяртайся ,надзея мая!

Зернейка маё ,

Зоранька мая ,

Горачка маё ,-

Дзе ж ты?..

У выкананні Т.Ермаловіч гучыць песня “БАЛАДА ПРА МАЦІ”.

На сцэне гучаць аўтаматныя і куляметныя стрэлы,кананада,выбухі… Пасля пад бадзерую мелодыю выходзіць той хлопец, якога праводзіла дзяўчына, толькі ўжо ў вайсковай форме.

Хлопец : Многа быў я ў баях ,

Як узяўся за зброю

Так здаралася мне –

Думаў болей не жыць…

Восем ран зажыло ,

Я вярнуўся да строю.

Я вярнуўся дамоў ,

Каб кахаць і любіць.

На сцэне з’яўляецца дзяўчына з маці. У выкананні народнага жаночага ансамбля гучыць “ПАПУРЫ” на тэму песен ваенных гадоў. Адразу пасля гэтага нумара на сцэну выходзіць народны ансамбль народнай песні “Спадчына” і выконваюць музычную кампазіцыю “СОЛДАТУШКИ – БРАВЫ РЕБЯТУШКИ”.

На сцэне вядучыя.

Вяд: Шчасце ёсць!

Паглядзіце на нашы сады –

Наліўныя плады сабіраюць садоўніка рукі ,

Так і Маці - Радзіма збірае свае гарады

Пасля бітваў цяжкіх

Пасля доўгай і горкай разлукі .

Вяд: Шчасце ёсць!

Паглядзіце на плошчы свае –

Залатыя сузор’і і пераможныя маршы :

Гэта - пот наш і кроў ,

Гэта наш ураджай баявы ,

Гэта – слава народа ,

Гэта – свята на вуліцы нашай !

Музыка і словы К.Слукі “БЕЛАРУСІЯ”, выконвае Сяргей Ермаловіч.

У выкананні гурта “Замкавая гара “ гучыць песня “БЕЛОРУССИЯ”.На апошні прыпеў на сцэну выходзяць усе ўдзельнікі.

Комментариев нет »

Комментариев нет.

RSS-лента комментариев к этой записи. URL обратной ссылки

Оставить комментарий

Сайт работает на WordPress