Гучыць “Кадрыль” выконваецца танец.
Для ўвесялення і святочнае ўцехі
Мы вітаем вас на фестывале
Разам: “Капыльскія пацехі”
2: Сябры дарагія і госці
Мы рады вітаць вас у свята
Як многа вакол прыгажосці
Усмешак сардэчных багата.
1: Бо ў селах капыльшчыны
Не ўмеюць маўчаць
Тут і жарты, і песні гучаць
Тут прыпеўкі спяваюць штодня
Хто ў гуморы – той наша радня.
2: Хай не будзе ніколі ў вас
Ні бед, ні гора, ні злосці
Хай на гэтае свята прыбудзе
Шчыры дух весялосці.
Гучыць полька. Танчаць польку. Тэатр пакідае сцэну. Гучыць вяселая мелодыя. Выходзяць дзве сялянкі. Выконваецца гумарэска “АБОЕ РАБОЕ”.
Гучыць мелодыя. На сцэне 3 і 4.
3: Вясковыя праблемы, іх шмат – не палічыць
4: Старыя усе гавораць пра хваробу
Як з тою хворру жыць
Ці як яе лячыць.
Гучыць мелодыя. Выконваецца гумарэска “У ЛАБАРАТОРЫІ”.
Гучыць мелодыя. Выконваецца гульневая праграма “БУДЗЬЦЕ ЗДАРОВЫ”.
Гучыць мелодыя. На сцэне 5, 6 і 2.
5: Сучасная жанчына на сяле,
Не тая, што ветрыкам хістае
6: А тая, што ў целе,
Што зрушыць нават воз
2: А калі прычыпурыцца,
Не горш за гарадскую задірае нос.
На сцэне выконваецца маналог “ПЫШКІ”.
Гучыць мелодыя. Гумарэска “У ЧУЖОЕ ШЧАСЦЕ НЕ ЎКУПІШСЯ”.
Гучыць дыскатэчная мелодыя. Гасне свет на сцэне. Уключаецца светамузыка. Інтэрмедыя “НА ДЫСКАТЭЦЫ”.
Гучыць мелодыя.
3: Не для кога не сакрэт –
Што гарэлка – гэта ўрэд.
4: І бяда агульна наша,
Што рабіць – мо хто падкажа?
Выконваецца казка “ МАРОЗ – ЧЫРВОНЫ НОС”. Гумарэска “БАБУЛІ АБ ДЗЯДУЛЯХ” .
Гучыць мелодыя. Байка “ЯЗЫК”.
Гучыць мелодыя. Гумарэска “СЯБРОЎКІ”.
Гучыць мелодыя. Песня “ЛАЙДАКІ”.
Гучыць полька. На сцэне 2, 5, 6.
2: Не дапусцім грып курыны
Што за веска без курэй
6: Будзем іх паіць малінай
Курка наша – не хварэй.
Гучыць мелодыя. Выконваецца байка “БАБА І КУРЫ”.
Выконваецца кампазіцыя “КУРАМ НА СМЕХ”.
Гучыць мелодыя. На сцэне усе ўдзельнікі тэатра.
2: Эх, сяло, мае, сяло.
3: Як скажы, табе жывецца?
4: Ты сябе не ізжыло
Разам: Бо народ яшчэ смяецца.
Гучыць мелодыя. Занавес закрываецца. На авансцэну выходзяць кіраўнікі тых устаноў, якія ўдзельнічалі ў фестывалі і начальнік аддзела культуры А.М.Раеўская.
Дыктар: Пераможцаў раеннага фестываля гумару і гульні “Капыльскія пацехі” узнагароджвае начальнік аддзела культуры А.М. Раеўская.
Гучаць пазыўныя.
Дыктар: Нардны тэатр гульні і гумару “Капыльскія пацехі” запрашае ўсіх на свой бенефіс з нагоды 10 – гадовага юбілея прысваення калектыву наймення “народны”.